Шаблон:Падзеі 1 верасня
Выгляд
ААН: Сусветны Дзень міру
Узбекістан: Дзень незалежнасці (1991)
- 1435: Бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў.
- 1482: Крымскія татары на чале з Менглі-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
- 1870: Франка-пруская вайна: французскія войскі разбіты пад Седанам, імператар Напалеон III ўзяты ў палон.
- 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля». Адбылося першае выступленне ў друку Якуба Коласа.
- 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцай у Бейруце.
- 1923: У Токіа адбыўся землятрус, ахвярамі якога сталі дзясяткі тысяч чалавек.
- 1928: Албанія стала каралеўствам.
- 1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася першая ваенная кампанія II сусветнай вайны.
- 1946: На рэферэндуме ў Грэцыі большасць прагаласавала за аднаўленне ў краіне манархіі.
- 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I.
- 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп’ютарны турнір па шахматах.
- 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі «Boeing».