Шаблон:Падзеі 1 мая
1 мая — Міжнародны дзень працоўных
- 305: Рымскі імператар Дыяклетыян добраахвотна адмовіўся ад улады.
- 1560: Партугальцы адкрылі востраў Маю ў Атлантычным акіяне.
- 1576: Стэфан Баторый каранаваны ў Кракаве.
- 1707: Англія і Шатландыя злучыліся ў Вялікабрытанію.
- 1832: Расійскі імператар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўніверсітэт.
- 1840: У Вялікабрытаніі з’явіліся першыя ў свеце паштовыя маркі.
- 1851: У Лондане адкрылася першая Сусветная выстаўка.
- 1945: Над Рэйхстагам вывешаны Чырвоны Сцяг Перамогі.
- 1948: У Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. Суворава.
- 1949: Адкрыта Нерэіда, спадарожнік Нептуна.
- 1966: Адбылося апошняе выступленне «The Beatles».
- 1978: Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
- 2004: Да Еўрапейскага Саюза далучыліся Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.