Шаблон:Падзеі 20 мая
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Сусветны дзень пчол
- 1498: Васка да Гама дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі.
- 1506: Памёр вялікі мараплавец Хрыстафор Калумб.
- 1654: На востраве Табага курляндскі капітан В. Моленс заснаваў калонію «Новая Курляндыя».
- 1799: Нарадзіўся французскі пісьменнік Анарэ дэ Бальзак.
- 1954: Пачала вяшчанне беларуская секцыя Радыё «Вызваленне» (цяпер беларуская служба Радыё «Свабода»).
- 1962: Пушчаны Гомельскі тралейбус.
- 1980: У Мінску адкрыты новы павільён Цэнтральнага (Камароўскага) рынку.
- 1983: Першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робертам Гало і, незалежна ад яго, Люкам Мантанье.
- 2002: Усходні Тымор атрымаў незалежнасць ад Інданезіі.
- 2012: Здарылася моцнае землетрасенне ў Эміліі-Раманьі на поўначы Італіі.