Шаблон:Падзеі 20 студзеня
Выгляд
- 1265: Граф Лестэрскі ўпершыню склікаў на сесію англійскі парламент.
- 1320: Каранацыя польскага караля Уладзіслава І Лакетка.
- 1788: Караблі Першага флоту дасягнулі заліва Ботані на ўзбярэжжы Аўстраліі.
- 1841: Востраў Ганконг пераданы ў арэнду Вялікабрытаніі.
- 1919: Адкрыты Беларускі абласны музей (з 1923 года — Беларускі дзяржаўны музей).
- 1946: Прэзідэнт ЗША Гары Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, затым рэарганізаваную ў ЦРУ.
- 1958: У Лондане з’явіўся першы паліцэйскі з радарам для выяўлення парушальнікаў хуткасці на дарогах.
- 1960: У БССР ліквідавана Маладзечанская вобласць.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
- 2009: Барак Абама заступіў на пасаду Прэзідэнта ЗША.