Шаблон:Падзеі 21 лютага
Выгляд
- 1613: Земскі сабор абраў рускім царом Міхаіла Фёдаравіча.
- 1649: Месцічы Бабруйска адчынілі гарадскія вароты перад войскамі Вялікага Княства Літоўскага, скончылася абарона Бабруйска ў ходзе казацкага паўстання 1648–1651 гадоў.
- 1779: Парэшткі Джэймса Кука, які загінуў на Гавайскіх астравах, пахаваны ў водах Ціхага акіяна.
- 1804: У Вялікабрытаніі паравоз упершыню праехаў з ваганеткамі, тым самым правёўшы першы ў свеце цягнік.
- 1916: У ходзе І сусветнай вайны пачалася Вердэнская аперацыя (Францыя).
- 1918: Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда апублікаваў I Устаўную грамату, якой абвясціў сябе часовым урадам Беларусi. Нямецкія войскі ўвайшлі ў Мінск.
- 1946: Выйшаў першы нумар газеты «Die Zeit».
- 1960: Фідэль Кастра нацыяналізаваў увесь бізнес на Кубе.
- 1973: Суб’ектамі грамадзянскай вайны ў Лаосе падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды.
- 2018: Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд.