Шаблон:Падзеі 21 мая
Jump to navigation
Jump to search
- 1388: Заснаваны Кёльнскі ўніверсітэт
- 1502: Ж. да Нова адкрыў востраў Святой Алены
- 1712: Пётр I перанес сталіцу Расіі з Масквы ў Санкт-Пецярбург
- 1731: Дзень заснавання Ціхаакіянскага флоту Расіі
- 1773: Рускі атрад на чале з Аляксандрам Суворавым авалодаў умацаваным турэцкім лагерам Туртукай падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў
- 1794: Загадам Тадэвуша Касцюшкі ўтворана Вышэйшая народная рада Рэчы Паспалітай — вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання 1794 года
- 1900: Расійская імперыя анексавала Маньчжурыю
- 1963: Залман Шазар заступіў на пасаду прэзідэнта Ізраіля
- 1974: Пушчаны Наваполацкі трамвай
- 2006: У Чарнагорыі праведзены рэферэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасці
- 2007: У Грынвічы згарэў «Каці Сарк», самы вядомы і апошні захаваны чайны кліпер