Шаблон:Падзеі 22 верасня
- 1236: Адбылася Саўлеская бітва паміж войскам Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з аднаго боку і войскам жамойтаў і земгалаў з другога. Крыжакі пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінуў вялікі магістр Вольквін.
- 1789: Аб’яднаная расійска-аўстрыйская армія на чале з Аляксандрам Суворавым перамагла асманскія войскі ў бітве пры Рымніку.
- 1862: Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн аб’явіў пра свабоду неграў-рабоў.
- 1791: Нарадзіўся Майкл Фарадэй, англійскі фізік і хімік.
- 1919: Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ.
- 1943: У Мінску забіты Вільгельм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі «Беларусь».
- 1949: СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
- 1980: Пачатак ірана-іракскай вайны (1980—1988).