Шаблон:Падзеі 22 снежня
22 снежня: у паўночным паўшар’і — зімовае сонцастаянне (самы кароткі дзень года), у паўднёвым — летняе сонцастаянне (самы доўгі дзень)
- 1216: Папа Ганорый III зацвердзіў ордэн вандроўных прапаведнікаў ― дамініканцаў.
- 1264: Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгай і Лівонскім ордэнам.
- 1790: Рускія войскі пад камандаваннем Аляксандра Суворава ўзялі турэцкую крэпасць Ізмаіл.
- 1849: Інсцэніроўка смяротнага пакарання Фёдара Дастаеўскага.
- 1917: У Мінску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з’езду.
- 1932: Афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільні.
- 1978: У Кітайскай Народнай Рэспубліцы абвешчаны пачатак эканамічных рэформ.
- 1989: Заснавана Беларуская федэрацыя футбола.
- 1989: У Румыніі скінуты рэжым Нікалае Чаўшэску. Дыктатар і яго жонка расстраляныя.
- 1990: Лех Валенса заступіў на пасаду прэзідэнта Польшчы.
- 1991: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі.