Шаблон:Падзеі 24 кастрычніка
Выгляд
- 69: Год чатырох імператараў: Войска Веспасіяна разбіла армію Вітэлія ў бітве пры Бедрыяцы.
- 1648: Падпісаны Вестфальскі мір, які скончыў Трыццацігадовую вайну ў Еўропе.
- 1654: Адбылася бітва пад Шапялевічамі ў ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
- 1656: Заключана Віленскае перамір’е паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай.
- 1780: Марцін Пачобут-Адляніцкі прызначаны рэктарам Галоўнай школы ВКЛ, рэарганізаванай з Віленскай акадэміі.
- 1851: Брытанскі астраном Уільям Ласел адкрыў Арыэль, спадарожнік Урана.
- 1889: Скончана будаўніцтва Эйфелевай вежы.
- 1945: Уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
- 1981: У Беластоку адбыўся сход беларускіх студэнтаў, вырашана легалізаваць беларускія студэнцкія структуры пры ВНУ Польшчы.