Шаблон:Падзеі 25 жніўня
Выгляд
- 325: Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян.
- 1580: Падчас Лівонскай вайны войскі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам караля Стэфана Баторыя пачалі аблогу Вялікіх Лукаў.
- 1609: Галілеа Галілей у Венецыі ўпершыню дэманструе тэлескоп.
- 1680: Памёр Сімяон Полацкі, паэт і асветнік, рэлігійны дзеяч.
- 1865: Паблізу паселішча Шэргоці ў Індыі ўпаў буйны метэарыт.
- 1944: Вызваленне Парыжа, капітуляцыя нямецкіх акупацыйных сіл, урад Вішы ўцёк у горад Зігмарынген у Германіі.
- 1989: Касмічны апарат «Вояджэр-2» наблізіўся да Нептуна.
- 1990: Вярхоўны Савет Абхазіі абвясціў незалежнасць Абхазіі ад Грузіі.
- 1991: Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
- 2012: Міжпланетны зонд «Вояджэр-1» перасёк мяжу геліясферы і пакінуў Сонечную сістэму.