Шаблон:Падзеі 25 красавіка
Выгляд
- 1457 да н.э.: Егіпецкі фараон Тутмос III у бітве пры Мегіда перамог валадара Кадзеша.
- 1719: Выйшла першае выданне рамана Даніэля Дэфо пра Рабінзона Круза.
- 1792: У Францыі ўпершыню ў якасці прылады пакарання выкарыстана гільяціна.
- 1859: Пачалося будаўніцтва Суэцкага канала.
- 1918: Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала тэлеграму кайзеру Вільгельму II.
- 1943: Савецкі Саюз разарваў дыпламатычныя адносіны з польскім урадам у эміграцыі.
- 1945: Сустрэча на Эльбе каля Таргаў войскаў СССР і ЗША.
- 1991: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
- 2005: Балгарыя і Румынія падпісалі дагавор пра далучэнне да Еўрасаюза.
- 2015: Землетрасенне разбурыла вежу Дхарахара ў Катманду, аб’ект Спісу сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.