Шаблон:Падзеі 25 лютага
- 493: Пасля двухгадовай асады Равены Адаакр згаджаецца на мірныя перамовы з Тэадорыхам Вялікім.
- 1576: Ліст Стэфана Баторыя аб тым, што шляхта Рэчыцкага павета павінна служыць у Чачэрску і не прыцягвацца да іншых павіннасцей.
- 1836: Сэмюэль Кольт атрымаў патэнт на шасцізарадны рэвальвер.
- 1918: Створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.
- 1921: Савецкія войскі занялі Тбілісі.
- 1932: Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства.
- 1956: На закрытым пасяджэнні XX з’езда КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з дакладам аб кульце асобы Сталіна.