Шаблон:Падзеі 26 лютага
- 364: Пасля нечаканай смерці Іавіяна імператарам Рымскай Імперыі становіцца Валентыніян.
- 1554: Іспанскае войска было разбіта індзейцамі мапучы ў бітве пры Марыгуэнню (сучасн. Чылі).
- 1925: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і Японіяй.
- 1932: У Мінску пачала выдавацца газета «Літаратура і мастацтва».
- 1936: Няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту ў Японіі.
- 1990: З тэрыторыі Чэхаславакіі пачаўся вывад савецкіх войск.
- 1991: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 2004: Сейм Латвіі прыняў закон аб далучэнні краіны да НАТА.