Шаблон:Падзеі 27 кастрычніка
Туркменістан — Дзень Незалежнасці (1991)
- 97: Рымскі імператар Нерва усынаўляе Траяна і робіць яго сваім намеснікам у Верхняй Германіі.
- 625: Ганорый I становіцца Папам Рымскім.
- 939: Эдмунд I стаў каралём Англіі.
- 1469: Нарадзіўся Эразм Ратэрдамскі, нідэрландскі гуманіст.
- 1782: Нарадзіўся Нікало Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазітар.
- 1904: Адкрыты першыя падземныя ўчасткі Нью-Ёркскага метрапалітэна.
- 1939: Літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільнюс, які СССР перадаў Літве.
- 1989: На вайсковай базе пад в. Станькава (Дзяржынскі раён), паводле савецка-амерыканскага дагавору, знішчана апошняя ракета СС-23, Беларусь стала бяз’ядзернай тэрыторыяй.