Шаблон:Падзеі 27 чэрвеня
Выгляд
Таджыкістан, Дзень нацыянальнага адзінства.
- 1697: Абранне Аўгуста II Моцнага вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім.
- 1834: Адкрыццё Кіеўскага ўніверсітэта (цяпер Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі).
- 1853: Расійскі імператар Мікалай I абвясціў вайну Асманскай імперыі.
- 1910: У Расійскай імперыі пачалася сталыпінская аграрная рэформа.
- 1931: Ігар Сікорскі атрымаў патэнт на вынаходніцтва верталёта.
- 1940: Уступленне Чырвонай Арміі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну.
- 1942: Арктычны канвой PQ-17 адправіўся ў СССР.
- 1944: У Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
- 1954: У Обнінску (Расія) запусцілі першую ў свеце атамную электрастанцыю.
- 1989: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
- 2007: Рада горада Гайнаўка (Польшча) прыняла закон аб выкарыстанні беларускай мовы як дапаможнай у мясцовай адміністрацыі.
- 2014: Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС.