Шаблон:Падзеі 2 жніўня
Выгляд
- 461: Рымскі імператар Маярыян арыштаваны паводле загаду палкаводца Рыцымера.
- 1549: Нарадзіўся Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст.
- 1802: Плебісцытам Напалеон I Банапарт прызначаны пажыццёвым консулам Францыі.
- 1840: Паводле ўказа расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній.
- 1914: У Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі (да 21 жніўня 1915).
- 1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай.
- 1921: Памёр італьянскі оперны спявак Энрыка Каруза.
- 1990: Войскі Ірака ўварваліся ў Кувейт.