Шаблон:Падзеі 31 ліпеня
Выгляд
- 432: Сікст III становіцца Папам Рымскім.
- 781: Першае зафіксаванае вывяржэнне Фудзіямы.
- 1649: Адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй ВКЛ.
- 1893: У Дубліне створана Гэльская ліга.
- 1920: Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне БССР.
- 1936: Кароль Нарвегіі Хокан VII адкрыў Лесвіцу троляў.
- 1944: Загінуў Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік, лётчык.
- 1950: Зняволены ў СССР апошні кітайскі імператар Пу І перададзены КНР.
- 1961: У Ізраіль прыбыў мільённы імігрант.
- 1972: Брытанскай арміяй у Паўночнай Ірландыі праведзена аперацыя «Мотармэн».
- 2007: Пачалася міратворчая аперацыя ААН і Афрыканскага Саюза ў Дарфуры.