Шаблон:Падзеі 4 ліпеня
- 372: Марцін Турскі пасвечаны на біскупа.
- 1054: Успышка звышновай у сузор’і Цяльца. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Крабападобная туманнасць.
- 1591: Адбыўся апошні татарскі набег на Маскву.
- 1776: Прынята Дэкларацыя незалежнасці ЗША.
- 1890: Перапахаванне Адама Міцкевіча ў Кракаве.
- 1892: На захадзе ад Урала знойдзены першы ў Расіі алмаз.
- 1941: У Югаславіі пачалося антыфашысцкае паўстанне.
- 1941: Украінскія калабарацыяністы здзейснілі забойства польскіх навукоўцаў у Львове.
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Полацк.
- 1950: Пачало вяшчанне Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода.
- 1997: На Марсе пачаў працу амерыканскі зонд «Mars Pathfinder».
- 2008: Тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці, пацярпела 55 чалавек.
- 2008: Узноўлены авіяцыйныя зносіны паміж Кітаем і Тайванем, перапыненыя 60 гадоў таму.
- 2012: «Плюшавы дэсант» на Беларусі.