Шаблон:Падзеі 5 чэрвеня
Выгляд
- 1224: Заснаваны Неапалітанскі ўніверсітэт імя Федэрыка II.
- 1849: Данія абвешчана канстытуцыйнай манархіяй.
- 1862: Падпісаны Сайгонскі дагавор, які завяршыў першы этап ваеннага канфлікту паміж В’етнамам і Францыяй.
- 1919: У Вільні выйшаў першы нумар «Беларускага жыцця» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.
- 1947: Дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з праграмай аднаўлення і развіцця Еўропы.
- 1948: На з’ездзе ў Заходняй Германіі заснавана Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква за мяжой.
- 1952: Здзейсніў першы палёт верталёт «Мі-6» — першы ў СССР серыйны транспартны верталёт з газатурбінным рухавіком.
- 1965: Заснавана Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Ёрку.
- 1967: Пачалася Шасцідзённая вайна Егіпта, Сірыі і Іарданіі супраць Ізраіля.
- 1975: Пасля мадэрнізацыі адкрыўся Суэцкі канал.
- 2006: Сербія абвясціла незалежнасць, дзяржаўнае ўтварэнне Сербія і Чарнагорыя ліквідавана.
- 2012: У Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.