Шаблон:Падзеі 7 верасня
Выгляд
- 1581: У ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям пачалі аблогу Пскова.
- 1621: Войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне.
- 1667: Сімяон Полацкі прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча.
- 1764: Каралём польскім і вял. кн. літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
- 1812: У ходзе руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва.
- 1941: У Чыкага заснаваны Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны (з кастрычніка 1941 Беларуска-амерыканская нацыянальная рада).
- 2003: Гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары «Ў».