Шаблон:Падзеі 7 лістапада
Выгляд
Беларусь: Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
- 1455: У Саборы Парыжскай Божай Маці зноў пачаўся суд над Жаннай д’Арк, якая была ўжо спалена 24 гады таму.
- 1659: Францыя і Іспанія падпісалі Пірэнейскі дагавор.
- 1917: У Петраградзе стрэлам крэйсера «Аўроры» пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі.
- 1942: Бой у Старыцкім лесе паміж савецкімі партызанамі і нямецкімі сіламі, якія праводзілі аперацыю «Альберт I».
- 1989: Створаны Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
- 1990: Антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг каля Дома ўрада ў Мінску.
- 1992: Першы матч зборнай Беларусі па хакеі з шайбай.
- 2004: Беларуская служба «Радыё Швецыя» выпусціла ў эфір першую перадачу.
- 2020: Адкрылася для пасажыраў Трэцяя лінія Мінскага метро.