Шаблон:Падзеі 7 мая
Выгляд
- 973: Пасля смерці бацькі Атон II стаў адзіным уладаром Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1583: Завершана перабудова Нясвіжскага замка.
- 1794: Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал.
- 1904: Адменена забарона літоўскага друку ў Расійскай імперыі.
- 1915: Германская падводная лодка затапіла каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Ірландыі брытанскі лайнер «Лузітанія» які плыў з ЗША у Вялікабрытанію.
- 1918: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне.
- 1985: Адкрыты для наведвальнікаў Полацкі музей баявой славы.
- 1991: Выйшла аперацыйная сістэма «Mac OS System 7».
- 1999: Пры нявысветленых абставінах у цэнтры Мінска знік генерал Юрый Захаранка.
- 2000: Уладзімір Пуцін заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
- 2009: У Празе адбыўся саміт краін-удзельніц новай праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.