Шаблон:Падзеі 9 верасня
Выгляд
Паўночная Карэя: Дзень утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (1948).
Таджыкістан: Дзень незалежнасці (1991).
- 1609: Атрады Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленска.
- 1776: Зацвержаная новая назва аб’яднаных калоній Амерыкі — Злучаныя Штаты Амерыкі.
- 1791: Сталіца ЗША названа ў гонар прэзідэнта Джорджа Вашынгтона.
- 1850: Каліфорнія стала 31-м амерыканскім штатам.
- 1886: У Берне падпісаная першае міжнароднае пагадненне ў галіне аўтарскага права.
- 1888: Чылі абвясціла востраў Вялікдня сваёй тэрыторыяй.
- 1918: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.
- 1944: Заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
- 1969: У Канадзе абвешчаны афіцыйнымі англійская і французская мовы.
- 2001: Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.