Шайтараўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шайтараўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шайтарава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 164
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ша́йтараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шайтарава.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Шайтараўскі сельскі савет размешчаны ў паўночнай частцы Беларусі, на паўночным захадзе Віцебскай вобласці,[1] на захад — паўночны захад ад абласнога цэнтра Віцебск і паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Верхнядзвінск.

Буйнейшыя рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі сельскага савета — Дрыса (183 км) са сваім левым прытокам Свольнаю (99 км) (басейн Заходняй Дзвіны). На поўдні сельсавета працякае Заходняя Дзвіна.

Буйных азер на тэрыторыі сельсавета няма, але ў даліне ракі Дрысы, уздоўж яе рэчышча, ляжыць некалькі невялікіх вадаёмаў ледніковага паходжання.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прудзінкаўскі сельсавет у складзе Валынецкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудзінкі. З 9 сакавіка 1929 года ў складзе Боркавіцкага раёна Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цястоўскага сельсавета[3]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасавана вёска Дзегцярова[4].

7 лютага 1975 года сельсавет перайменаваны ў Шайтараўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Шайтарава[5]. 8 красавіка 2004 года са складу Шайтараўскага сельсавета былі выключаныя ўсе населеныя пункты на тэрыторыі былога калгаса «Кастрычнік» і ўключаныя ў склад Валынецкага сельсавета (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі, Філіпова)[6]. 25 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтворана вёска Казакі[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1164 чалавек[8], з іх 89,0 % — беларусы, 7,7 % — рускія[9].

Склад сельсавета[правіць | правіць зыходнік]

У склад Шайтараўскага сельсавета ўваходзіць 14 населеных пунктаў:

Вескі, якія раней існавалі на тэрыторыі сельскага савета і зняты з уліку.

Зноскі

  1. Прыблізнае размяшчэнне сельсавета — супутникова мапа
  2. Белорусский Посейдон: Водоемы Беларуси (бел.) , (руск.) 
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунктов Верхнедвинского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]