Перайсці да зместу

Шактызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брахма, Вішну і Шыва пакланяюцца Калі

Шактызм (санскр.: शाक्तं, у перакладзе — «дактрына сілы» або «вучэнне Багіні») — кірунак індуізму, заснаваны на глыбокай пашане Шакці — Багіні-маці ў індуізме — як абсалютнай і першапачатковай форме Бога.

Шактызм уключае ў сябе плеяду багінь, якія разглядаюцца як розныя аспекты боскай жаночай энергіі, званай Шакці. Пакланенне вар’іруецца ад шанавання Дургі да Парваці і Калі. Пасля заняпаду будызму ў Індыі індуісцкія і будыйскія багіні былі аб’яднаны ў Махавід’ю, пантэон з дзесяці багінь. Найбольш распаўсюджаныя формы Махадэві ўключаюць Дургу, Калі, Сарасваты, Лакшмі, Парваці. Таксама пакланяюцца розным грамадэватам у індыйскіх вёсках.

Тэксты індуізму шруці і смрыці складаюць важную аснову святога пісання ў шактызме. Такія пісанні, як Дэві Махатм’я, Дэві-Бхагавата Пурана, Каліка Пурана і Шакта Упанішады, шануюцца. Дэві Махатмія лічыцца ў шактызме такім жа важным, як і Бхагавадгіта. Дэві шануюць у многіх індуісцкіх храмах і пакланяюцца падчас розных індуісцкіх святаў. Традыцыя і святы, прысвечаныя багіням, такія як Дурга пуджа, вельмі папулярныя ва Усходняй Індыі.

Артыкул па тэматыцы
Індуізм

Aum

Гісторыя · Пантэон

Вайшнавізм · Шываізм
Шактызм · Смартызм

Дгарма · Артха · Кама
Мокша · Карма · Сансара
Ёга · Бхакці · Мая
Пуджа · Мандзір · Кіртан

Веды · Упанішады
Рамаяна · Махабхарата
Бхагавад-гіта · Пураны
іншыя

Роднасныя тэмы

Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша

Hindu swastika

Партал «Індуізм»

Увогуле, Шактызм выступае індуісцкай версіяй шанавання багіні ў іншых рэлігіях. Пры тым, ні ў якой іншай рэлігійнай традыцыі свету не мае дактрыны, якая адрозніваецца такой адкрыта «жаночай» арыентацыяй[1]. Важнае месца ў практыцы займае абагаўленне самой жанчыны, таму (як лічаць шактысты) жанчынаненавіснікі не здольныя практыкаваць у рамках дадзенай сампрадаі[2].

  1. Narendra Nath Bhattacharyya. History of the Tantric Religion: A Historical, Ritualistic and Philosophical Study. — Manohar, 1987. — 507 с. — ISBN 978-81-85054-39-1.
  2. Тантризм (руск.). Большая российская энциклопедия (23 мая 2022). Праверана 10 студзеня 2025.