Шале (баскетбольны клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шале
Заснаваны 1975
Краіна  Францыя
Горад Шале
Зала La Meilleraie[d]
Сайт cholet-basket.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шале — французскі баскетбольны клуб з аднайменнага горада Шале. Заснаваны ў 1975 годзе. Пераможца чэмпіянату Францыі ў 2010 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб дэбютаваў у першым французскім дывізіёне ў сезоне 1987/88, з гэтага моманту каманда з’яўляецца нязменным удзельнікам элітнага дывізіёна.

У 1999 годзе пасля перамогі ў нацыянальным кубку «Шале» аўтаматычна трапіў у Еўралігу, дзе выступіў няўдала, здабыўшы ўсяго тры перамогі ў 16 матчах. У сезоне 2008/09 каманда дайшла да фіналу Кубка выкліку, аднак саступіла італьянскаму «Віртусу».

Свой першы і адзіны тытул нацыянальнага чэмпіёна французы заваявалі ў сезоне 2009/10, перайграўшы ў фінале плэй-оф «Ле-Ман». Дзякуючы тытулу клуб смог аўтаматычна трапіць з розыгрыш Еўралігі 2010/11. Другая спроба таксама атрымалася не зусім няўдалай: «Шале» спыніў выступы ў першым раўндзе (4 перамогі, 6 параз, 5-е месца ў групе)[1].

Зноскі