Шалон-ан-Шампань
- Пра аднайменны горад у Бургундыі гл. Шалон-сюр-Сон
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шалон-ан-Шампань (фр.: Châlons-en-Champagne, былы Шалон-на-Марне[5] фр.: Châlons-sur-Marne; лац.: Durocatalaunum) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).
Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з’яўляўся сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.
Гістарычная даведка
[правіць | правіць зыходнік]Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.
У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.
У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.
Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Сабор Сент-Эцьен, пераважна XIII стагоддзя пабудовы, з фасадам XVII стагоддзя і сярэднявечнымі вітражамі найвышэйшай якасці, адрэстаўраваны ў паваенны час.
- Царква Нотр-Дам-дэ-Во знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як адзін з паломніцкіх храмаў на шляху Св. Якава. Пілігрымаў у храм прыцягвала выключная рэліквія — пупавіна Хрыста. Царква будавалася з 1157—1217 гг., была часткова разбурана ў гады Рэвалюцыі, пазней рэстаўравалася.
- Царква Сен-Альпен — помнік ранняй готыкі, не раз перабудоўвалася, вядомая сваімі вітражамі.
- Царква Св. Яна Хрысціцеля — вынік рэстаўрацыі XIX стагоддзя; менавіта ў ёй быў хрышчоны вынаходнік Нікаля Апер.
- Побач з класіцыстычнай ратушай 1771 года ў сярэднявечным асабняку захоўваюцца старажытныя рукапісы і інкунабулы.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Ilkeston[d], Вялікабрытанія
Бабо-Дыўласо[d], Буркіна-Фасо
Вітэнбергэ[d], Германія
Мірабель (горад), Канада
Нойс, Германія (1972)
Разград[d], Балгарыя

Зноскі
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2022 — INSEE, 2024.
- ↑ Шалон-на-Марне // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шалон-на-Марне // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- Châlons-sur-Marne (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шалон-ан-Шампань
- Шалон-ан-Шампань у Брытанскай энцыклапедыі