Перайсці да зместу

Салечнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шальчынінкай)
Горад
Салечнікі
літ.: Šalčininkai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1311
Горад з
Плошча
  • 2,98 км²
Вышыня цэнтра
181 м і 173 м
Насельніцтва
  • 6 841 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
380
Паштовыя індэксы
LT-17001
Афіцыйны сайт
Салечнікі на карце Літвы
Салечнікі (Літва)
Салечнікі

Сале́чнікі[2][3] або Вялікія Сале́чнікі[4][3], Салешнікі[5][6], таксама Шальчынінкай[7] (літ.: Šalčininkai) — горад на паўднёвым усходзе Літве, ля граніцы з Беларуссю, на рацэ Сольча. Размешчаны за 45 км ад Вільні. Адміністрацыйны цэнтр Салечніцкага раёна Віленскага павета.

Праз горад ідуць шаша і чыгунка Вільня — Ліда. Салечнікі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Упершыню паселішча згадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках згадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тысяч пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага комтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна здзяйсняла ў 1378, 1382 і 1394 гадах.

З XIV стагоддзя паселішча належала Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час у паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Салечніках (скульптар В. Янушкевіч).

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся пад кіраўніцтва Людвіка Нарбута змагаліся з расійскімі войскамі. Пасля скасавання прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[8]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы. З 1922 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек, да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек. У верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 года Салечнікі былі перададзены Літоўскай ССР. З 22 чэрвеня 1941 года да першай паловы ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Статус горада Салечнікі атрымалі ў 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкаў цэнтр раёна.

Год Колькасць
2001 6 745 [1]
2002 6 694 [1]
2003 6 663 [1]
2004 6 693 [1]
2005 6 654 [1]
2006 6 576 [1]
Год Колькасць
2007 6 562 [1]
2008 6 564 [1]
2009 6 539 [1]
2010 6 476 [1]
2011 6 361 [1]
2012 6 388 [1]
Год Колькасць
2013 6 492 [1]
2014 6 573 [1]
2015 6 686 [1]
2016 6 753 [1]
2017 6 671 [9]
2018 6 607 [10]
Год Колькасць
2019 6 752 [11]
2020 6 718 [11]
2021 6 857 [1]
2022 6 754 [11]
2023 6 841 [1]
  • Палацава-паркавы комплекс Вагнераў
  • Касцёл Святога Пятра
  • Помнік Адаму Міцкевічу
  • Помнік Кастусю Каліноўскаму

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  3. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 306.
  4. Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  5. Адам Мальдзіс: "Станцыі Гудагай – 130 гадоў". www.ostrovets.by. Праверана 11 студзеня 2025.
  6. Pawet: Лідчына ў XIV стагоддзі. pawet.net. Праверана 11 студзеня 2025.
  7. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  8. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 28.
  9. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  10. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  11. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.