Шалёны П’еро
Шалёны П’еро![]() | |
---|---|
фр.: Pierrot le Fou | |
Жанры | рамантычны фільм, драматычны фільм, кінакамедыя і крымінальны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | Obsession[d] |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітары | |
Кінакампанія | Dino De Laurentiis Cinematografica[d] |
Працягласць | 110 хв. |
Бюджэт | 300 000 $ |
Краіны | |
Мова | французская |
Год | 1965 |
IMDb | ID 0059592 |
![]() |
«Шалёны П’еро»[2] (фр.: Pierrot Le Fou) — франка-італьянскі кінафільм 1965 года рэжысёра Жан-Люка Гадара, зняты па рамане Лаянела Уайта «Апантанасць» (Obsession, 1962).
Прэм’ера фільма адбылася на Венецыянскім кінафестывалі 1965 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд Грыфон (Жан-Поль Бельмандо) жанаты з багатай італьянкай, асаблівых пачуццяў да якой не адчувае. Яму сумна ў коле знаёмых, яго стамляюць аднастайныя размовы, але ён занадта лянівы, каб вырвацца з гэтага асяроддзя. Такім яго зрабіла забяспечанае і бестурботнае жыццё. Аднойчы ён з жонкай збіраецца на вячэру да яе бацькоў, і іх сябар прыводзіць сваю знаёмую, Мар’яну (Ганна Карына), каб яна нагледзела за іх дзецьмі. Мар’яна аказваецца старой знаёмай Фердынанда. У гасцях ён не затрымліваецца і едзе дадому, дзе застае яе. Яны ўспамінаюць мінулае і вырашаюць кінуць усё і з’ехаць разам, каб адчуць, нарэшце, смак жыцця. Мар’яна мае сувязі з мафіяй, яна здзяйсняе забойства аднаго з чальцоў групоўкі, і яны з Фердынандам зганяюць аўтамабіль злачынцаў, у багажніку якога знаходзіцца чамадан з грашыма. Пераследуемыя паліцыяй, яны спальваюць аўтамабіль, а разам з ім і грошы мафіі, і хаваюцца на бязлюдным востраве. Паступова іх жыццё зноў становіцца аднастайным, і яны пачынаюць разумець: іх мала што звязвае. Яны пакідаюць востраў і зноў адпраўляюцца на пошукі прыгод. У горадзе Мар’яна трапляе ў рукі мафіі і павінна вярнуць скрадзеныя грошы. Яна зноў здзяйсняе забойства і хаваецца. Гэта можа каштаваць жыцця Фердынанду, але яму атрымоўваецца выблытацца. Праз некалькі месяцаў ён зноў сустракае Мар’яну, якая прапануе яму выгадную справу: яны з Фрэдам, якога яна выдае за свайго брата, прадаюць яго яхту і, атрымаўшы грошы, пазбаўляюцца ад пакупнікоў. Фердынанд згаджаецца, але пасля рэалізацыі злачыннага плана Мар’яна хаваецца ад яго з Фрэдам. Фердынанд ведае, дзе іх шукаць, і адпраўляецца на востраў, дзе забівае іх, пасля чаго абмотвае сябе дынамітам і падпальвае кнот. Апамятаўшыся ў апошні момант, ён сутаргава спрабуе патушыць яго, але не паспявае.