Шамплейн
Выгляд
| Шамплейн | |
|---|---|
| Champlain | |
| Паверхня возера | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 29 м |
| Даўжыня | 180 км |
| Шырыня | 19 км |
| Плошча | 1130 км² |
| Аб’ём | 25,8 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 945 км |
| Найбольшая глыбіня | 122 м |
| Сярэдняя глыбіня | 19 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 21326 км² |
| Упадаюць | Уінускі, Отэр-Крык |
| Выцякаюць | Рышэльё |
| Размяшчэнне | |
| Размяшчэнне | Мяжа штатаў Вермонт, Нью-Ёрк і правінцыі Квебек |
| Краіна | |
Шамплейн (Champlain) — возера на мяжы ЗША і Канады, на большай частцы сваёй 172-кіламятровай даўжыні ўяўляе сабой мяжу паміж штатамі Вермонт і Нью-Ёрк. Шырыня — каля 20 км, плошча — 1130 км², глыбіня да 122 м. Сцякае ў раку Святога Лаўрэнція. На возеры стаіць горад Бёрлінгтан.

Названа ў гонар Самюэля дэ Шамплена, які наведаў яго ў 1609 годзе. У 1755 годзе французы пабудавалі на беразе возера форт Тыкандэрога. 11 кастрычніка 1776 года на возеры адбылося першае сутыкненне амерыканскага і брытанскага флатоў. У 1823 г. адкрыты канал Шамплейн, які злучыў возера з Гудзонам.
На астравах і невялікім паўвостраве размешчана цэлая акруга Вермонта — Гранд-Айл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Шамплейн

