Шаміль Іршатавіч Бекцінееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаміль Іршатавіч Бекцінееў
Дата нараджэння 31 жніўня 1947(1947-08-31) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг, нумізмат
Навуковая сфера нумізматыка, археалогія, гістарычная метралогія, гісторыя
Месца працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Навуковая ступень кандыдат навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Г. В. Штыхаў

Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (31 жніўня 1947, Патсдам) — беларускі гісторык, археолаг, нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977). У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Торговые связи городов и денежное обращение на территории Белорусского Подвинья в X—XV вв. (по археологическим, нумизматическим и письменным данным)» (Навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў).

У 1970—1980 гадах працаваў мастаком-рэстаўратарам. У 1980—1989 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1994 — навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 1994 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Нумізматыка, гісторыя грашовага абарачэння і метралогію на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X ст. да Люблінскай уніі (1569), гісторыя напалеонаўскіх войнаў (1796—1815), палкавыя гісторыі фарміраванняў расійскай арміі з беларускімі найменнямі з 1772 да 1 сакавіка 1918 года, гісторыю татараў і казацтва Расійскай імперыі.

Прапанаваў гіпотэзу паходжання грашовай сістэмы ВКЛ канца XIV — сярэдзіны XV ст. з рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы Полацка-Віцебскага Падзвіння 2-й паловы XIII — канца XIV ст. Складальнік каталогу гірак-разнаваг, знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння пражскага гроша ў ВКЛ.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Периодизация Полоцко-Витебской денежно-весовой системы: (2-ая половина XIII—XIV в.) // Numizmatika, 2000, [t.] 1. P. 37-46;
  • Нумизматические опусы графов Тышкевичей // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск, 2006. — Вып. 22. — С. 20−21;
  • Период пражского гроша [Текст] // Наука и инновации. — 2009. — N 6. — С. 17-19.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Мн., 2007.
  • Памяць: Гістар.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.