Шанскае нагор’е
Jump to navigation
Jump to search
Шанскае нагор'е размешчана пераважна ва ўсходняй частцы М'янмы, працягваецца на тэрыторыі Кітая, Лаоса і Тайланда.
Плошча каля 150 тыс. км². Нагор'е складзена пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў са шматлікімі праяўленнямі карсту. На захадзе хвалістыя раўніны вышынёю каля 900 м, на ўсходзе — складкава-глыбавыя хрыбты выш. да 2693 м, раздзеленыя вузкімі далінамі і каньёнамі рэк Салуін, Меконг і інш. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэднія тэмпературы студзеня 18-24°С, ліпеня да 30°С. Ападкаў 1300-2000 мм за год. Лістападныя, вечназялёныя і хвойныя лясы, саванны. Радовішчы поліметалічных руд.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БелЭн у 18 т. Т. 17. - Мн., 2003.