Шантаж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шанта́ж (фр.: chantage) — прыватны выпадак вымагання. Выяўляецца ў патрабаванні перадачы маёмасці або права на маёмасць ці ажыццяўлення якіх-небудзь дзеянняў маёмаснага характару пад пагрозай учынення насілля над пацярпелым, яго блізкімі, знішчэння ці пашкоджання іх маёмасці, распаўсюджвання паклёпніцкіх або выдавання іншых звестак, якія захоўваюцца ў таямніцы. У Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь шантаж — таксама сродак учынення іншага злачынства, напрыклад, прымус да дзеянняў сексуальнага характару, да выканання ці невыканання пэўнай здзелкі ў галіне прадпрымальніцтва, прымушэнне сведкі, пацярпелага, эксперта да адмаўлення ад дачы паказанняў або дачы заведама ілжывых паказанняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]