Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС)

SCO (orthographic projection).svg

Тэрыторыя: 30,2 млн км²

Членства:

  6 дзяржаў-членаў
  5 дзяржаў-назіральнікаў
  3 дзяржавы са статусам «партнёр па дыялогу»

Афіцыйныя мовы:

рускі, кітайскі

Кіраўнікі
Генеральны сакратар

Расія Дзмітрый Мезенцаў
(прызначаны 7 чэрвеня 2012; займае пасаду з 1 студзеня 2013 па 31 снежня 2015)

Заснаванне

15 чэрвеня 2001

http://www.sectsco.org/

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана. За выключэннем Узбекістана, астатнія краіны з'яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996—1997 гг. паміж Казахстанам, Кыргызстанам, Кітаем, Расіяй і Таджыкістанам пагадненняў аб умацаванні даверу ў ваеннай вобласці і ўзаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.

Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у ШАС, складае 30 млн км², гэта значыць 60 % тэрыторыі Еўразіі. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС роўная 1 млрд. 455 млн чалавек (2007 год),[1] чацвёртая частка насельніцтва планеты.[2] Эканоміка КНР — другая ў свеце па ВУП пасля ЗША (таксама саступае сумарнаму ВУП Еўрасаюза).

ШАС не з'яўляецца ваенным блокам (як, напрыклад, НАТА) ці адкрытай рэгулярнай нарадай па бяспецы (як, напрыклад, АРФ АСЕАН), а займае прамежкавую пазіцыю.[3] Галоўнымі задачамі арганізацыі абвешчаны ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на шырокай прасторы, якая аб'ядноўвае дзяржаў-удзельнікаў, барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам[4], наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння.

Члены арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Краіны-ўдзельніцы ШАС

Дзяржавы-назіральнікі

Партнёры па дыялогу

Атрымалі запрашэнне на саміты кіраўнікоў дзяржаў ШАС




Адрозненне ШАС ад іншых рэгіянальных утварэнняў на тэрыторыі былога СССР складаецца ў тым, што апроч краін СНД у яе ўваходзіць Кітай. Акрамя таго, ШАС мае пагадненні аб партнёрстве з ААН, СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС і АСЕАН.

Зноскі

  1. Иван Дмитриев. Один — за всех и шесть — за одного. Российская газета (23 жніўня 2007). Праверана 14 жніўня 2010.
  2. Комиссина И. Н., Куртов А. А. Шанхайская организация сотрудничества. — С.251
  3. Зимонин В.П. Шанхайская организация сотрудничества и евразийское измерение // Шанхайская организация сотрудничества: к новым рубежам развития : Материалы кругл. стола. — М.: Ин-т Дальн. Вост. РАН, 2008. — С. 202. — ISBN 978-5-8381-0143-3.
  4. «ШАС была створана ў разліку нанясення ўдараў па „трох сілах“ — тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму» (афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Кун Цюань, 2004) [1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:ШАС