Шані Дэвіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Шані Дэвіс
Shani Davis (2006).jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні англ.: Shani Earl Davis
Спецыялізацыя шорт-трэк і канькабежны спорт[2][3]
Нарадзіўся 13 жніўня 1982(1982-08-13)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см
Вага 86 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шані Дэвіс (англ.: Shani Davis; нар. 13 жніўня 1982, Чыкага) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 1000 метраў (2006, 2010), двухразовы сярэбраны прызёр Гульняў на дыстанцыі 1500 метраў (2006, 2010). Васьміразовы чэмпіён свету на асобных дыстанцыях (другое месца сярод мужчын у гісторыі пасля Свена Крамера), двухразовы чэмпіён свету ў класічным мнагабор’і і чэмпіён свету ў спрынтарскім шматбор’і (адзін з двух мужчын у гісторыі, што выйгралі чэмпіянаты свету і ў класічным, і ў спрынтарскім шматбор’і нароўні з Эрыкам Хейдэнам).

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2005 года па шорт-трэку ў эстафеце, шматразовы чэмпіён ЗША.

Шані — першы цемнаскуры канькабежац у гісторыі, які заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе і пяты алімпійскі цемнаскуры медаліст у канькабежным спорце.

Зноскі

  1. Shani Davis // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. SpeedSkatingNews.info Праверана 5 мая 2022.
  3. SpeedSkatingStats Праверана 5 мая 2022.