Перайсці да зместу

Шапавалы (Ракаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шапавалы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 23 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220857196
Шапавалы (Беларусь)
Шапавалы
Шапавалы
Шапавалы (Мінская вобласць)
Шапавалы
Шапавалы
Шапавалы (Валожынскі раён)
Шапавалы
Шапавалы

Шапава́лы[1] (трансліт.: Šapavaly, руск.: Шаповалы) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 62 км на ўсход ад Валожына, З км ад чыг. ст. Радашковічы на лініі Мінск—Маладзечна, 50 км ад Мінска.

Рэльеф узгорысты. Каля вёскі знаходзіцца гара Маяк (Мінскае ўзвышша). На схілах гары за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі бярэ пачатак рака Свіслач (прыток Бярэзіны).

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз векі Мачавіны, Стары Ракаў, Кучкуны, Ракаў і далей па шашы Мінск—Валожын. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Вядома ў ВКЛ з XVIII ст. У 1785 годзе сяло, 10 двароў.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 г. 14 двароў, 85 жыхароў, у Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыка М. Пшаздзецкага. У 1815 г. вёска была ва ўладанні памешчыка К. Плявакі. Паводле перапісу 1897 года ў фальварку 36 жыхароў, у 2 урочышчах 2 двары, 8 жыхароў, у Заслаўскай воласці Мінскага павета. У 1908 г. 5 двароў, 57 жыхароў.

З 1921 г. пад уладай Польшчы. У 1921 г. фальварак, З двары, 42 жыхары.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Гіравіцкім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі Вялікай Айчыннай вайны 4 вяскоўцы.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласцт. 7 ліпеня 1948 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Залеская МТС. У 1959 г. 160 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсавета[2], да 27 лістапада 1989 года — у склад Залескага сельсавета[3].

З 1963 г. сельскагаспадарчыя землі ў складзе саўгаса «Залескі» (цэнтр — в. Новы Двор). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1994 г. 26 двароў, 45 жыхароў.

Год Колькасць
1999 37
2009 28
2019 23
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).