Шапечынскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шапечынскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Шапечына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 511
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Шапе́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Шапечына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асінаўскі сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асінаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старабабыльскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 24 студзеня 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапечына, сельсавет перайменаваны ў Шапечынскі[2]. 16 лютага 1987 года ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замастоцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікая Чэрніца, Гаравыя, Замасточча, Лядзенкі, Лядзішча, Ляхі, Саўчанкі, Скрыдлева, Слабада, Стрыганцы, Уладзіміраўка, Чарнецкі Мох і Шылкі)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2511 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 9,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.