Шапік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шапікі Мінсктранса і Белсаюздрука ў Мінску

Шапік (англ. shop "крама") або кіёск — канструкцыя невялікіх памераў, прызначаная для гандлю або надання пэўных паслуг. Часцей за ўсё часовае збудаванне з лёгкіх разборных канструктыўных элементаў або недарагіх матэрыялаў (дрэва, пластык, сэндвіч-панэлі і інш.) і без камунікацый (за выключэннем электрычасці). Існуе нямала варыяцый гандлёвых кіёскаў, у тым ліку на базе аўтамабільных кузаваў або прычэпаў.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Зазвычай гэта невялікі некапітальны будынак, як правіла не большы за 6-10 м², з празрыстай вітрынай або акенцам для камунікацыі з кліентам. Унутры знаходзіцца, як правіла, толькі сам прадавец або максімум 1-2 пакупнікі. Гандаль вядзецца таварамі шырокага спажывання: газеты, часопісы, квіткі на гарадскі транспарт, тытунёвыя вырабы, безалкагольныя напоі, сувеніры і інш.

Сёння па ўсім свеце ўсё часцей шапікі з прадаўцамі замяняюцца спецыялізаванымі аўтаматамі: напрыклад аўтаматы па продажу квіткоў, закусак, напояў і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з тыпаў «табакеркі»

Асабліва вялікае распаўсюджванне шапікі атрымалі ў Беларусі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў — у эпоху перабудовы, аднаўлення і станаўлення таварна-грашовых адносін і прыватнай бізнес-ініцыятывы. Тады з’яўляліся шматлікія шапікі, якія гандлявалі самымі рознымі таварамі: прадуктамі харчавання, безалкагольнымі, алкагольнымі напоямі і півам, касметыкай і біжутэрыяй, дзіцячымі цацкамі, пазней — мабільнымі тэлефонамі. Сярод іх было нямала незаконных шапікаў, уладальнікі якіх не плацілі падаткі, а тавары, якія прадавалі ў іх, былі кантрафактнымі.

З пачакам ХХІ стагоддзя ў Беларусі колькасць шапікаў пачала імкліва скарачацца, што было звязана фармальна з палітыкай уладаў па добраўпарадкаванню і эстэтызацыяй гарадской прасторы, а таксама з негалоснай барацьбой з дробным гандлёвым прадпрымальніцтвам.

Але ў 20182020 гадах колькасць шапікаў па ўсёй краіне зноў пачынае імкліва ўзрастаць, што звязана з паўсюдным з’яўленнем так званых «табакерак» — аднатыпных шапікаў, якія спецыялізуюцца на гандлі тытунёвымі вырабамі і супутнымі таварамі. Іх вялізная колькасць, лёгкасць атрымання дазволаў ад мясцовых уладаў на іх размяшчэнне ў найбольш выгадных адносна гарадскога трафіку мясцінах беларускіх населеных пунктаў, а таксама іншыя факты сталі падставай для іх атаясамлення з бізнес-інтарэсамі кіраўніцтва краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]