Шаркі (востраў)
Шаркі | |
---|---|
араб. جزيرة شرقي | |
![]() Горад Рэмла | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 110 км² |
Насельніцтва | 10 850 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 98,64 чал./км² |
Размяшчэнне | |
34°43′22,20″ пн. ш. 11°10′51,60″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Габес |
Краіна | |
![]() |
Шаркі́ (араб. جزيرة شرقي, літаральна «ўсходні») — найбуйнейшы востраў архіпелага Керкена на ўсходзе Туніса. Плошча — 110 км². Насельніцтва (2004 г.) — 10 850 чал.
Востраў Шаркі ўяўляе нізкі кавалак сушы, значная частка якога пакрыта саланчакамі. Каля вострава знойдзены радовішчы нафты. На востраве спыняюцца пералётныя птушкі.
Клімат міжземнаморскі, вельмі сухі.
Мясцовае насельніцтва займаецца рыбалоўствам, вырошчвае пальмы, здабывае фасфаты. Распаўсюджана дробнае рамяство — пляценне.