Шарлеруа
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Шарлеруа (фр.: Charleroi, валон.: Tchålerwè) — горад у Бельгіі, размешчаны ў правінцыі Эно, якая адносіцца да Валонскай часткі краіны. Шарлеруа знаходзіцца на рацэ Самбр, у 50 км на поўдзень ад Бруселя. У горадзе пражываюць 212.000 чалавек.
У эканоміку Шарлеруа традыцыйна найбольшы ўклад уносяць сталявары, аднак гэтая галіна ў апошні час структурна змянілася. Акрамя гэтага, горад з’яўляецца авіяцыйным (аэрапорт Брусель-Шарлеруа) і чыгуначным вузлом. Праз канал Шарлеруа-Брусель горад мае зносіны з фламандскімі воднымі шляхамі.
Шарлеруа быў заснаваны іспанцамі ў 1666 годзе як крэпасць Шарнуа (фр. Charnoy), пазней перайменаваны ў гонар юнага караля Карла II. Футбольны стадыён горада быў адной з арэн, на якіх праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболу 2000.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Вальдкірх, Германія
Данецк, Украіна
Ірсон, Францыя
Казарана, Італія
Манапела, Італія
Пітсбург, ЗША
Сент-Жуньен(фр.) бел., Францыя
Шрамберг, Германія
Хімедзі, Японія
Фалоніка, Італія
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Франсуа-Жазеф Навез (1787—1869) — бельгійскі мастак.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлеруа