Шарлота-Амалія
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Шарло́та-Ама́лія — сталіца і самы вялікі горад Амерыканскіх Віргінскіх астравоў. Ён размешчаны на востраве Сент-Томас, насельніцтва складае 18 914 чалавек.
Горад мае сваю назву ў гонар Шарлоты Амаліі Хесэль-Касельскай (1650—1714), каралевы пры дацкім каралі Хрысціяне V. Горад вядомы сваім глыбокім, зручным портам, які аднойчы быў захоплены піратамі. Цяпер гэта знакамітая кропка для круізных лайнераў. У 2004 годзе тут пабывала 1,5 млн пасажыраў круізных лайнераў. У сучаснай Шарлота-Амаліі захоўваецца шмат гістарычных будынкаў, у тым ліку і другая па старажытнасці сінагога ў Заходнім паўшар’і.