Перайсці да зместу

Шарлота Слотсберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарлота Слотсберг
Дата нараджэння 29 мая 1760(1760-05-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1800(1800-05-29)[2][1] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія балерына

Шарло́та Сло́тсберг (шведск.: Charlotta Slottsberg, поўнае імя Gustava Charlotta Slottsberg; 29 мая 176029 мая 1800) — шведская балерына, адна з першых балерын шведскага Каралеўскага балета.[3] Вядомая палюбоўніца будучага шведскага караля Карла XIII.

Шарлота Слотсберг нарадзілася 29 мая 1760 года ў Стакгольме. Адзінае дзіця ў сям’і цырульніка Андрэаса Слотберга (шведск.: Andreas Slottberg, нар. 1723) і танцоркі Лавісы Шарлоты Шубарт (шведск.: Lovisa Charlotta Schubardt, нар. 1737). Прозвішча яе бацькі насамрэч было Slottberg, але напісанне Slottsberg заўсёды выкарыстоўвалася Шарлотай. Маці і цёткі Шарлоты па матчынай лініі — Ганна (шведск.: Anna Margareta Schubart, нар. 1740) і Сабіна (шведск.: Sabina Juliana Schubart, нар. 1748) былі танцоркамі, і ў кастрычніку 1771 года былі зарэгістраваны ў Швецыі як члены балета французскай тэатральнай трупы Дзю Ландэль  (англ.). Лічыцца, што менавіта ад сваёй маці і цётак яна атрымала сваю пачатковую адукацыю.

Танцаваць у якасці балерыны пачала ў 1773 годзе ў тым жа тэатры, дзе працавала яе маці і цёткі. У гэтым жа годзе быў створаны шведскі Каралеўскі балет і Шарлота перайшла ў яго разам з іншай шведскай балерынай — Магдаленай Лундблад. Дэбютавала ў ролі Гіменея ў знакамітай шведскай оперы «Thetis och Pelée» разам з Элізабет Олін і Карлам Стэнбаргам. Затым былі шматлікія іншыя ролі, якія яна грала на сцэне Каралеўскага балета. Яна была сярод першых мясцовых балерын, калі ў шведскім балеце дамінавалі замежныя танцоры.[4] Была любімым партнёрам французскага танцора Антуана Бурнанвіля  (англ.), які выступаў у Швецыі. Была прызначаная галоўнай балерынай тэатра ў сезоне 1786—1787 гадоў і прапрацавала ў ім па 1789 год. Шарлота Слотсберг лічылася вядучай балетнай танцоўшчыцай Швецыі ў 1770—1780 гадах.

Шарлота Слотсберг была таксама вядомая як куртызанка, у яе было некалькі заможных палюбоўнікаў, ад якіх яна атрымлівала фінансавую падтрымку. У 1774 годзе, ва ўзросце чатырнаццаці гадоў, Шарлота была палюбоўніцай аўстрыйскага пасла графа Іозефа Клеменса фон Каўніц-Рытберга (Joseph Clemens von Kaunitz-Rietberg). Сярод іншых яе вядомых палюбоўнікаў былі дзяржаўныя дзеячы граф Фрэдрык Спарэ  (шведск.) і Карл Зеле  (шведск.), а таксама некаторыя іншыя прадстаўнікі арыстакратычных колаў і дыпламатычнага свету.

З 1777 года Шарлота была палюбоўніцай прынца Карла (будучы кароль Карл XIII), брата караля Густава III, які стаў самым вядомым з усіх яе палюбоўнікаў. Іх раман з перапынкамі працягваўся каля дваццаці гадоў, лічыўся скандальным, спарадзіў шмат негатыўных чутак пра Карла. Шарлоце Слотсберг ніколі не дазвалялі наведваць каралеўскі двор ці займаць якую-небудзь пасаду афіцыйнай палюбоўніцы з-за яе рэпутацыі куртызанкі. У прынца Карла былі адначасова і іншыя палюбоўніцы, тым не менш Шарлоту ён называў «любімай султаншай гарэма».

Шарлоце Слотсберг прыпісваюць уплыў на герцага Карла, што выклікала ў астатніх варожасць да яе. Казалі, што яна зацікавіла яго культурай, натхняла пісаць п’есы, падтрымлівала яго, калі Карл упадаў у дэпрэсію. У 1790 годзе, па чутках, ёй былі прапанаваны грошы ад караля Густава III у абмен на адмову адносін з Карлам. Як бы там ні было, з 1795 года іх адносіны зрабіліся больш стрыманымі, а з 1797 года спыніліся.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы сваім сувязям Шарлота набыла значную маёмасць. Яна жыла ў Стакгольме ў раскошна абстаўленай кватэры. У яе таксама была сядзіба ў Ярвамаа побач з Ульрыксдалем. Яна была закахана ў кавалерыста Адольфа Хейтмюлера (Adolf Fredrik Heitmüller), але ў 1799 годзе яна выйшла замуж за афіцэра флота капітана Адольфа Гранхольма (Adolph Granholm).

Шарлота Слотсберг памерла 29 мая 1800 года ў Стакгольме ад сардэчнага прыступу пасля выкідка.[5] Пахаваная з урачыстасцямі ў стакгольмскай царкве Jacobs kyrka.

Да сённяшняга часу захаваліся яе некаторыя лісты. Яна згадваецца ў кнізе «Mistresses of Swedish Royalty», ISBN 9781155371221, ISBN 1155371224.

Зноскі

  1. а б в Charlotta Gustafva Slottsberg 1761 — 1800-05-29 Balettdansare, mätress Праверана 29 верасня 2020.
  2. Charlotta G Slottsberg — 1917.
  3. Dancer Charlotte Slottsberg
  4. Forsstrand, Carl, Sophie Hagman och hennes samtida: några anteckningar från det gustavianska Stockholm ['Sophie Hagman and her contemporaries. Notes from Stockholm during the Gustavian age'], Wahlström & Widstrand, Stockholm, 1911
  5. Hedvig Elisabet Charlotta, Hedvig Elisabeth Charlottas dagbok. 9, 1800—1806, Norstedt, Stockholm, 1936
  • Gunilla Roempke. Vristens makt — dansös i mätressernas tidevarv. Stockholm: Stockholm Fischer & company. ISBN 91-7054-734-3.
  • Anna Ivarsdotter Johnsson, Leif Jonsson. Musiken i Sverige, Frihetstiden och Gustaviansk tid 1720—1810.