Шарль-Сімон Фавар
Шарль-Сімон Фавар | |
---|---|
фр.: Charles-Simon Favart | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 лістапада 1710[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1792[1][4][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Жусцін Фавар[d] |
Дзеці | Шарль Нікаля Фавар[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, лібрэтыст, пісьменнік, тэатральны акцёр |
Мова твораў | французская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарль-Сімон Фавар (фр.: Charles-Simon Favart; 13 лістапада 1710, Парыж — 12 мая 1792, там жа) — аўтар лібрэта камічных опер і тэатральных п’ес.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1732 года ствараў п’есы для парыжскіх кірмашовых тэатраў, а з 1743 па 1745 гады быў рэжысёрам тэатра «Апера-Камік». У 1745—1750 гадах жыў і працаваў у Бруселі. У 1751 годзе вярнуўся ў Парыж. Яго жонка, спявачка і актрыса Мары Жусцін дзю Рансерэ (du Ronceray, 1727—1772), дэбютавала ў Парыжы ў 1744 годзе. Найлепшымі яе ролямі лічыліся ролі сялянак у «Анэт і Любін» (Annette et Lubin) Блеза і «Басцьенэ і Басцьене» Моцарта. Разам з мужам напісала каля 90 п’ес для тэатра.
Творы Фавара былі выдадзены ў Парыжы ў 1850 годзе пад назвай «Сачыненні спадара і спадарыні Фавар» (Oeuvres de M. et M-me Favart). Муж і жонка Фавар фігуруюць у камічнай оперы Жака Афенбаха «Мадам Фавар» (1878).
Зноскі
- ↑ а б Charles Simon Favart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles-Simon Favart // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Г. Риман Фавар // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1306.
- ↑ Charles-Simon Favart // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Gallica — 1997.