Шарль Азнавур
Шарль Азнавур фр.: Charles Aznavour | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Шахнур Вахінак Азнавурян |
Дата нараджэння | 22 мая 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2018[4][5][6] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Дзеці: | Seda Aznavour[d], Misha Aznavour[d] і Katia Aznavour[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Гады актыўнасці | з 1936 года |
Інструменты | голас[d] |
Жанры | шансон |
Лэйблы | EMI, Barclay, Mercury, Monument, Ducretet Thomson, MGM, Polydor, MusArm |
Узнагароды | |
c-aznavour.com | |
![]() | |
![]() |
Шарль Азнавур (фр.: Charles Aznavour, арм.: Շառլ Ազնավուր; 22 мая 1924, Парыж — 1 кастрычніка 2018) — французскі спявак-шансанье, аўтар песень, акцёр армянскага паходжання, пасол Арменіі ў Швейцарыі. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм.: Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).
Часта сустракаецца крыху скажоны варыянт другога імя — Варынаг, з-за няслушнага французскага напісання — Varenagh. Быў адным з найпапулярных выканаўцаў у Францыі, а таксама далёка за яе межамі. З 5 мая 2009 года з’яўляўся паслом Арменіі ў Швейцарыі і сталым прадстаўніком краіны ў штаб-кватэры ААН.
Азнавур стварыў прыкладна 1000 песень, сыграў у 60 фільмах і прадаў больш за 100 млн дыскаў. Паводле сумеснага апытання часопіса «TIME» і CNN (1998), Азнавур прызнаны лепшым эстрадным выканаўцам XX стагоддзя. Пражываў у Швейцарыі, лічыў сябе армянінам і французам.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[9][10] і Кнара Багдасаран[11][12] — праехаўшы праз Еўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканні візы ў ЗША. Тут, у парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[13] Вагінак[14] Азнавуран[9], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля спяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўказскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 годзе.
Ужо з ранніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросце ён кінуў школу і пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[15], у 1936 годзе дэбютаваў у кіно. Падчас Другой сусветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).
У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акцёрам П’ерам Рашэ, з гэтага часу пачынаюцца яго першыя спробы напісання і выканання песень. У 1946 годзе яго выступленне пачула Эдзіт Піяф, якая запрасіла яго разам з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[16]. У 1950 годзе, пасля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псеўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага поспеху як спявак, выканаўшы ў ЗША сваю песню «Маё жыццё».
Пасля выхаду на экраны фільма Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур сыграў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакцёрам.
У 1964 годзе ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 годзе ў Лондане яго песня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасля і платынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Пасля Спітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасцю дзеля дапамогі пацярпелым. У яго гонар названа плошча ў Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу горадзе — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародны савет павераных Фонду Арменіі, які сабраў больш за 150 млн долараў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленне інфраструктуры Арменіі. У 2004 годзе спявак атрымаў найвышэйшае званне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Арменіі[17][18]. У 2011 годзе ў Ерэване быў адкрыты музей Шарля Азнавура.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Азнавур быў тройчы жанаты: з Мішленай Ругель (1946)[19], Эвелін Плесі (1956) і Уляй Тэрсель (1967). Меў шэсць дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў рускія імёны Каця, Міша і Коля[20]. Пражывае ў швейцарскім Сен-Сульпі[21].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Charles Aznavour // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Aznavour // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Charles Aznavour est décédé à l'âge de 94 ans — RTL, 2018.
- ↑ Who's who in France Праверана 1 кастрычніка 2018.
- ↑ Charles Aznavour // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Aznavour vient de mourir à 94 ans, il avait choisi Mouriès pour y faire son petit paradis provençal — France 3 Provence-Alpes, 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118651331 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 9,0 9,1 Portrait de S.E. Charles Aznavour (фр.) . Embassy of the Republic of Armenia in Switzerland. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2014.
- ↑ Biographie Charles Aznavour. Musicme.com. Праверана 18 жніўня 2015.
- ↑ Biodata. Billetnet.fr. Праверана 1 мая 2011.
- ↑ CHARLES AZNAVOUR - Encyclopædia Universalis. Universalis.fr. Праверана 18 жніўня 2015.
- ↑ The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies — New Brunswick, N.J.: Transaction Publishers, 2007. — С. 215. — ISBN 9781412835923.
- ↑ The Film Encyclopedia — 7th. — New York: HarperCollins. — С. 1653. — ISBN 9780062277114.
- ↑ Encyclopedia of Music in the 20th Century / Lol Henderson, Lee Stacey — Hoboken: Taylor and Francis, 2014. — С. 35. — ISBN 1135929467.
- ↑ Charles Aznavour , RFI Musique (December 2008). Праверана 10 лютага 2011.
- ↑ Aznavour Granted Armenian Citizenship , New York Times (10 лютага 2014). Праверана 26 снежня 2008.
- ↑ French crooner Charles Aznavour granted Armenian citizenship , France 24 (27 снежня 2008).
- ↑ Biography for Charles Aznavour. imdb.com. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Biographie de Charles AZNAVOUR. leParisien.fr. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Aznavour: "J'ai été poussé à vivre en Suisse". lematin.ch. Праверана 13 лістапада 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Азнавур Шарль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Шарль Азнавур у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Шарль Азнавур на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Шарля Азнавура(фр.)
- Шарль Азнавур (англ.) на сайце Internet Movie Database
|
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Буш-дзю-Рон
- Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
- Нацыянальныя Героі Арменіі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Канады
- Афіцэры Нацыянальнага Ордэна Квебека
- Кавалеры ордэна Леапольда II
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Францыі
- Спевакі і спявачкі Арменіі
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Францыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Шансанье
- Артыстычныя псеўданімы
- Паэты Францыі
- Паслы Арменіі ў Швейцарыі
- Пастаянныя прадстаўнікі Арменіі пры ААН
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»