Шарль Антуан Куапель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Антуан Куапель
фр.: Charles Antoine Coypel
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 ліпеня 1694(1694-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1752(1752-06-14)[4] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антуан Куапель
Род дзейнасці мастак, драматург, гравёр, дызайнер
Жанр партрэт
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Антуан Куапель (фр. Charles Antoine Coypel; 11 ліпеня 1694 — 14 чэрвеня 1752) — французскі мастак і пісьменнік эпохі ракако, сын і вучань мастака Антуана Куапеля.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў вучнем і паслядоўнікам свайго бацькі. У 1746 годзе стаў першым жывапісцам караля і кіраўніком Каралеўскай Акадэміі жывапісу і скульптуры. Шарль Антуан Куапель з’яўляецца аўтарам шматлікіх жывапісных карцін, сярод якіх самымі вядомымі лічацца «Хрыстос перад Пілатам у філіпінцаў» і «Ахвяра Іфігеніі». Таксама ён стварыў накіды для насценных роспісаў, у тым ліку ў жанры бурлеска, некаторыя з іх прысвечаны іранічным выявам Дон Кіхота, персанажа рамана Сервантэса. Куапель Малодшы разам з бацькам быў аўтарам малюнкаў да ўнікальнага выдання рамана Лонга «Дафніс і Хлоя» (1718). Ініцыятарам выдання быў герцаг Філіп Арлеанскі. Малюнкі гравіраваў Бенуа Одран Першы.

Разам з бацькам Куапель Малодшы гравіраваў па малюнках Клода Жыла, маляўнічым арыгіналам Антуана Вато, Франсуа Бушэ і Нікала Ланкрэ. Выконваў кардоны для Каралеўскай мануфактуры габеленаў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]