Шарль Бадлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарль Бадлер
Charles Baudelaire
Étienne Carjat, Portrait of Charles Baudelaire, circa 1862.jpg
Шарль Бадлер, фрагмент фатаграфіі Эцьена Каржа
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

9 красавіка 1821(1821-04-09)[1][2][3][4][5][6][7][8]

Месца нараджэння:

Парыж, дэпартамент Сена, Францыя[9]

Дата смерці:

31 жніўня 1867(1867-08-31)[1][2][3][4][5][6][7][8] (46 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, дэпартамент Сена, Францыя[9]

Пахаванне:

Могілкі Манпарнас[d]

Грамадзянства:

Flag of France.svg Французская імперыя

Бацька:

Жазеф-Франсуа Бадлер[d]

Маці:

Caroline Aupick[d]

Альма-матар:

ліцэй Людовіка Вялікага[d]

Месца працы:

Le Figaro

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, мастацкі крытык, эсэіст, перакладчык, пісьменнік, крытык

Гады творчасці:

18501867

Кірунак:

сімвалізм, мадэрнізм

Жанр:

элегія

Мова твораў:

французская мова[10]

Узнагароды:
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Шарль П'ер Бадлер (фр.: Charles Pierre Baudelaire; 9 красавіка 1821 — 31 жніўня 1867, Парыж) — французскі паэт, літаратурны крытык і перакладчык. Імя Бадлера стала сімвалам літаратурнага і артыстычнага дэкадансу. Яго творы, у прыватнасці паэтычны зборнік «Кветкі зла» (фр.: Les fleurs du mal), былі прызнаныя класікай французскай літаратуры.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Шарль Бадлер нарадзіўся ў Парыжы. Пасля смерць бацькі (1827), мастака і высокаадукаванага чалавека, хлопчык жыве разам з маці (з імі жыве яшчэ пакаёўка Марыэта, якой Бадлер пасля прысвеціць верш). Неўзабаве маці зноў бярэ шлюб, з афіцэрам Апікам.

У 1839 Ш. Бадлер выключаны з калежа Луі Вялікага. Ён вядзе «шалапутнае» жыццё ў Парыжы, дзе знаёміцца з Бальзакам і Нэрвалем. У 1841 генерал Апік адпраўляе пасынка ў падарожжа ў Індыю.

Вярнуўшыся ў Парыж у 1842, Шарль Бадлер уступае ў сувязь з Жаннай Дзюваль, мулаткай, якая грала ў эпізодных ролях у маленькіх тэатрах. Знаёміцца з Сэнт-Бёвам і Тэафілем Гацье. Піша шмат артыкулаў і вершаў, а таксама «Фанфарло» (La Fanfarlo), навелу, што была надрукаваная ў 1847 годзе.

З 1844 над Ш. Бадлерам устаноўленая юрыдычная апека. Паэт складае шмат вершаў, але не публікуе нічога; затое ўбачыў свет «Салон 1845 года» (Salon de 1845), водгук на жывапісную выставу. Сярод іншага ён піша «Парады літаратарам-пачаткоўцам», надрукаваныя ў 1846. Быў і кароткі раман з Мары Дабрэн, камедыйнай акторкай.

Удзельнік Рэвалюцыі 1848 года, выдаваў дэмакратычна-рэспeубліканскую газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх.

Шарль Бадлер знаёміцца з творчасцю Эдгара Алана По, перакладаннем якога займаецца з 1848 да 1865. Доўгія гады Ш. Бадлер застаецца для сваіх сучаснікаў эсэістам, перакладчыкам, мастацкім крытыкам, але не паэтам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Выпрацаваў новую кандэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кнізе «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) выяўлена трагічная карціна свету ахопленага шаленствам эазбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вялікага горада.

Аўтар эборніка артыкулаў пра франц. мастацгва і л-ру «Рамантьгчнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э. По і перакладаў яго твораў.

На беларускую мову вершы Ш. Бадлера перакладалі Ю. Гаўрук, У. Жылка, З. Колас, С. Ліхадзіеўскі, А. Хадановіч.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Бадлер Ш. Выбраныя вершы. / Перакл. з франц. А.Хадановіча. Мн.: Зміцер Колас, 2016. 112 с. (Серыя «Паэты планеты»).
  • Бадлер Ш. З кнігі «Краскі Зла»: Вершы / Перакл. А. Хадановіча; З кнігі «Маленькія паэмы прозай» / Перакл. А. Хадановіча, М. Раманоўскага // Крыніца. 1998. № 8 (45).
  • Бадлер Ш. З кнігі «Краскі Зла»: Вершы / Перакл. А. Хадановіча // Annus Albaruthenicus = Год Беларускі. Крынкі, 2000.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118507184 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Charles Baudelaire
  4. 4,0 4,1 Charles Baudelaire — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  5. 5,0 5,1 Charles Baudelaire // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 6,0 6,1 Charles Baudelaire // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. 7,0 7,1 Charles Baudelaire // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. 8,0 8,1 Charles Baudelaire // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. 9,0 9,1 Бодлер Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  10. 10,0 10,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb118905823 Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Шарль Бадлер

Тэксты ў інтэрнэце[правіць | правіць зыходнік]

На французскай[правіць | правіць зыходнік]

На англійскай[правіць | правіць зыходнік]