Шарль Фрэдэрык Жэрар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шарль Фрэдэрык Жэрар
Charles Frédéric Gerhardt
Charles Gerhardt.jpg
Дата нараджэння

21 жніўня 1816(1816-08-21)[1]

Месца нараджэння

Страсбур, Рэйн Ніжні, Эльзас, Францыя[2]

Дата смерці

19 жніўня 1856(1856-08-19)[1] (39 гадоў)

Месца смерці

Страсбур, Рэйн Ніжні, Эльзас, Францыя[2]

Месца пахавання

Cimetière Sainte-Hélène de Strasbourg[d]

Грамадзянства

Flag of Alsace.svg Эльзас

Род дзейнасці

хімік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

Хімія

Навуковы кіраўнік

Юстус Лібіх

Commons-logo.svg Шарль Фрэдэрык Жэрар на Вікісховішчы

Шарль Фрэдэрык Жэрар (фр.: Charles Frédéric Gerhardt; 21 жніўня 1916, Страсбург — 19 жніўня 1856, там жа) — эльзаскі хімік, член-карэспандэнт Акадэміі навук у Парыжы (1856).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў палітэхнікуме ў Карлсруэ і ў Лейпцыгскай вышэйшай камерцыйнай школе, працаваў у Ю. Лібіха ў 1835-37 гадах, слухаў лекцыі Ж. Б. Дзюма (1839-41). Прафесар універсітэта ў Манпелье (1841). Пераехаў у Парыж у 1848 годзе, заснаваў там ў 1851 годзе Школу практычнай хіміі; прафесар хіміі ў Страсбургскім універсітэце (з 1855). У сваіх тэарэтычных працах размежаваў паняцці малекулы, эквіваленту і атама; спрыяў увядзенню ў хімію закона Авагадра.

Даў класіфікацыю арганічных злучэнняў, заснаваную на яго тэорыі тыпаў. З яго эксперыментальных работ найбольш вядомыя адкрыцці новых класаў арганічных злучэнняў: анілідаў (1845), ангідрыдаў аднаасноўных кіслот (1852).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Жерар Шарль Фредерик // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.