Шарль дэ Лафос

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гіяцынт Рыго «Партрэт Шарля дэ Лафоса» (1691)

Шарль дэ Лафос, або дэ Ла Фос (фр.: Charles de La Fosse; 15 чэрвеня 1636Парыж — 13 снежня 1716Парыж) — французскі мастак; вучань Лебрэна.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў дзяцінстве Шарль дэ Лафос паступае ў вучні ў майстэрню мастака Шарля Лебрэна і ў 1650-х гадах займаецца разам са сваім настаўнікам афармленнем духоўнай семінарыі Сен-Сюльпіс і атэля Ламбер у Парыжы. У 1658—1663 гадах Лафос, па парадзе Лебрэна, падарожнічае па Італіі, жыве ў Рыме, Парме і Венецыі, дзе вывучае творчасць старых майстроў.

Пасля вяртання на радзіму Лафос, пры дапамозе Лебрэна, атрымлівае замовы па мастацкім афармленні палацаў Цюільры і Версаля. У 1673 годзе, пасля прадстаўлення ім свайго палатна Выкраданне Празерпіны, дэ Лафос прымаецца ў члены Каралеўскай акадэміі мастацтва і скульптуры, з 1674 ён — прафесар і выкладае ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў. У 1689—1692 гадах мастак жыве ў Англіі і па заказу лорда Мантэгю займаецца інтэр'ерам яго лонданскага палаца на Блумсберы-сквер. У 1707 годзе дэ Лафос становіцца дырэктарам Акадэміі, і з 1715 — яе канцлерам.

Найбольш вядомымі працамі Лафоса з'яўляецца яго роспіс столі ў Доме інвалідаўСв. Людовік, які складае з сябе меч да ног Збавіцеля») у Парыжы і фрэскі капэлы Версальскага палаца. Многія палотны ім былі напісаны для розных цэркваў, манастыроў і палацаў свецкай знаці. У працах гэтага мастака адчуваецца ўплыў венецыянскай школы жывапісу.

Яго вучнем быў французскі мастак-баталіст Шарль Парасель.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Dictionnaire de la peinture française Larousse», Paris, 1989, korrigierte Auflage 1991, Librairie Larousse, ISBN 2-03-740011-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]