Шарль д’Альбэр дэ Люйн
| Шарль д’Альбэр дэ Люйн | |
|---|---|
| фр.: Charles d'Albert | |
| | |
| | |
| Нараджэнне |
5 жніўня 1578[1][2] |
| Смерць |
15 снежня 1621[1][2][…] (43 гады) |
| Род | House of Albert of Luynes[d][1] |
| Бацька | Honoré d'Albert[d][1] |
| Маці | Ann of Rodulf[d][1] |
| Жонка | Марыя дэ Раган, герцагіня дэ Шэўрэз[d][1] |
| Дзеці | Louis Charles d'Albert de Luynes[d][3] і Anne Marie d'Albert de Luynes[d] |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды | |
Шарль д’Альбэр, маркіз д’Альбэр, герцаг дэ Люйн (фр.: Charles d’Albert, marquis d'Albert, premier duc de Luynes; 5 жніўня 1578, Пон-Сэнт-Эспры — 15 снежня 1621, Лангвіль) — французскі дзяржаўны дзеяч, фаварыт і галоўны міністр караля Людовіка XIII.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XVII стагоддзя паступіў на службу да будучага караля Францыі, а тады яшчэ дафіна Людовіка. Дзякуючы сваёй страсці да палявання, якую падзяляў дафін, ён хутка стаў ягоным фаварытам. У 1615 годзе падчас рэгенцтва Марыі Медычы і Канчына Канчыні быў прызначаны адміністратарам Луўра і дзяржаўным дарадцам. Разам з групай змоўшчыкаў ён забіў Канчыні, у выніку чаго фактычную ўладу ў краіне ўзяў малады Людовік XIII. Новы кароль, аднак, заставаўся пад ягоным уплывам. У наступныя гады ён ажаніўся з Марыяй дэ Раган і пачаў кампанію супраць гугенотаў. За сваю службу атрымаў тытул герцага і пэра Францыі ў 1619 годзе. Ён таксама быў прызначаны галоўнакамандуючым каралеўскай арміяй. Памёр 15 снежня 1621 года пасля няўдалай аблогі Мантабана.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж http://genealogy.euweb.cz/french/albert1.html Праверана 16 студзеня 2016.
- ↑ а б Charles d'Albert, duke de Luynes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/french/albert2.html Праверана 16 студзеня 2016.