Шартугай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
План раскопак

Шартугай — помнік археалогіі на месцы старажытнага паселішча Індскай цывілізацыі ў афганскай правінцыі Тахар каля мяжы з Таджыкістанам. Быў адкрыты і часткова даследаваны французскімі археолагамі ў 1975—1976 гадах. Паўторнае частковае даследаванне арганізоўвалася ў 1977—1979 гадах.

Шартугай складаецца з 6 асобных пагоркаў на левым беразе ракі Пяндж. Археалагічныя раскопкі праводзіліся толькі на 2 пагорках і ахоплівалі плошчу 150x50 м і 200x50 м. Было выяўлена, што паселішча ўзнікла на мяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н.э. Відавочна, прадстаўнікоў Індскай цывілізацыі прыцягваў лазурыт, што здабываўся непадалёк. Шартугай таксама мог з’яўляцца месцам кантактаў і гандлёвых зносін з прадстаўнікамі Бактрыйска-Маргіянскага археалагічнага комплексу.

На месцы раскопак археолагамі былі знойдзены пацеркі з лазурыту і сердаліку, тэракотавыя выявы, пячатка з выявай насарога і некалькімі піктаграмамі, бронзавыя прадметы, бранзалеты з ракавін і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]